У Мінску праходзіць канферэнцыя па пытаннях жаночага прадпрымальніцтва

14-15 верасня 2023 года ў Мінску праходзіць канферэнцыя «Жаночы бізнес. Міжнародная інтэграцыя. Інавацыйнае развіццё», якая дазволіць абмеркаваць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння органаў улады, грамадскіх арганізацый і жанчын-прадпрымальнікаў.
Цэнтральным мерапрыемствам канферэнцыі з’яўляецца правядзенне міжнароднай біржы субкантрактаў сярод прадпрымальніц у галіне прамысловасці, фармацыі, медыцыне, харчовай галіне, лагістыцы, сельскай гаспадарцы, кансалтынгу, бізнес-адукацыі.
Падтрымка жаночага прадпрымальніцтва робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 5, 8, 10, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.