У Мінску праходзіць рэспубліканскі форум IT Youth - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску праходзіць рэспубліканскі форум IT Youth

27 чэрвеня 2023

27 чэрвеня 2023 года на базе навукова-тэхнічнага парка БНТУ «Палітэхнік» праходзіць рэспубліканскі форум IT Youth. Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Форум з’яўляецца пляцоўкай для абмену вопытам па развіццю інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама садзейнічання іх эфектыўнаму выкарыстанню ў Беларусі.

У ходзе работы форуму плануецца разгледзець пытанні ў галіне інфармацыйнай бяспекі, абароны персанальных даных і бяспекі асабістых старонак, кібербулінга. Акрамя таго, у рамках форуму пройдзе ўрачыстая цырымонія ўручэння інтэрнет-прэміі IT Youth. Уладальнікамі гэтай прэміі стануць 15 найлепшых рэсурсаў у 8 намінацыях.

Правядзенне рэспубліканскага форуму IT Youth робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 16 і іншых МУР.

З больш падобнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА