У Мінску праходзіць рэспубліканскі маладзёжны фестываль «Жыццё ў стылі ЭКА» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску праходзіць рэспубліканскі маладзёжны фестываль «Жыццё ў стылі ЭКА»

22 красавіка 2022

21–22 красавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» праходзіць рэспубліканскі маладзёжны фестываль «Жыццё ў стылі ЭКА».

У фестывалі бяруць удзел пераможцы і прызёры рэспубліканскіх экалагічных мерапрыемстваў, маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця, пераможцы праекта «100 ідэй для Беларусі», прадстаўнікі міністэрстваў і грамадскіх арганізацый.

У праграму мерапрыемства ўключаны навукова-даследчая канферэнцыя з міжнародным удзелам «Экалогія: крок у навуку», прэзентацыя даследчых школьных праектаў «Экасерада і зялёная будучыня», дыскусійная пляцоўка «Будучыня планеты ў руках маладых», выстава-прэзентацыя даследчых праектаў навучэнцаў будучыня», экалагічная акцыя «Дрэва героя», секцыі па экалагічных напрамках (экалогія горада, рэсурсазберажэнне і рацыянальнае прыродакарыстанне, біяразнастайнасць, даследчая дзейнасць і інавацыйныя тэхналогіі, геалогія).

Правядзенне фестывалю садзейнічае ўключэнню моладзі ў дзейнасць па захаванні прыроднай спадчыны і ахове навакольнага асяроддзя і робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы: https://rcek.by/respublikanskij-molodezhnyj-festival-zhizn-v-stile-eko/.

КАРТА САЙТА