У Мінску прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя ў галіне камп'ютарнага аналізу даных - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя ў галіне камп’ютарнага аналізу даных

13 верасня 2022

З 7 па 10 верасня 2022 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Кампутарны аналіз даных і мадэляванне».

У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 80 вучоных з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, ЗША, В’етнама і Ірана, а таксама айчынныя і замежныя кампаніі, якія распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне ў галіне камп’ютэрнага аналізу даных.

Асноўнай мэтай канферэнцыі з’яўлялася пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва, абмен вопытам і перадавымі дасягненнямі ў галіне тэорыі і камп’ютарных метадаў аналізу даных, статыстычнага мадэлявання і праграмнага забеспячэння, распрацоўка новых метадаў і праграм у галіне эканомікі, банкаўскай дзейнасці, медыцыны, тэхнікі, генетыкі, аховы інфармацыі.

Правядзенне навуковай канферэнцыі «Кампутарны аналіз даных і мадэляванне» зробіць важны ўклад у развіццё шэрагу прыярытэтных навуковых напрамкаў, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://edu.gov.by/news/v-stolitse-startoval-krupneyshiy-forum-v-oblasti-kompyuternogo-analiza-dannykh/.

КАРТА САЙТА