1 кастрычніка 2023
З 25 па 30 верасня 2023 года ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне навуковага і адукацыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у галіне збору, аналізу і выкарыстання дэмаграфічных даных для дасягнення Мэт устойлівага развіцця» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшла міжнародная школа па прыкладной дэмаграфіі краін СНД.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты эканамічных і геаграфічных спецыяльнасцей з Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана.
Праграма навучання ўключала правядзенне лекцый па сацыяльна-эканамічных наступствах дэмаграфічнага развіцця, уплыве дэмаграфічнага фактару і яго наступстваў для грамадства, маніторынгу і ацэнцы сацыяльнай палітыкі, выкарыстанні ГІС-тэхналогій у прыкладной дэмаграфіі і інш.
Правядзенне міжнароднай школы па прыкладной дэмаграфіі краін СНД садзейнічае абмену вопытам у галіне дэмаграфіі, што ўнясе ўклад у рэалізацыю Павесткі для ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб школе можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА