1

У Мінску прайшла VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права»

28 кастрычніка 2021 года ў Мінску адбылася VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя – 2021)».

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Вярхоўны Суд, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ), Міністэрства юстыцыі, Рэспубліканская калегія адвакатаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

Канферэнцыя праводзілася з мэтай вызначэння стану і перспектыў развіцця інфарматызацыі ў сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі. Праца канферэнцыі была размеркавана па тэматычных секцыях, прысвечаных актуальным пытанням інфарматызацыі правасуддзя і выкананню судовых рашэнняў.

У ходзе канферэнцыі былі абазначаны найбольш перспектыўныя напрамкі развіцця інфарматызацыі судовай сістэмы:

  • пашырэнне сферы электроннага дакументазвароту паміж судом і ўдзельнікамі працэсу;
  • выраб судовых пастаноў, выканаўчых дакументаў у выглядзе электроннага дакумента, што дасць магчымасць рэалізаваць канцэпцыю фарміравання электронных спраў і электронных архіваў;
  • удасканаленне спосабаў апавяшчэння асоб, якія ўдзельнічаюць у разглядзе спраў, з дапамогай электронных сродкаў сувязі;
  • забеспячэнне доступу да судовых пастаноў праз сетку Інтэрнэт.

Пасля заканчэння канферэнцыі ўдзельнікамі быў прыняты падагульняючы дакумент, у якім зафіксаваны шляхі і вынікі інфарматызацыі ў правасуддзі.

Актыўнае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у судовую дзейнасць дае новыя эфектыўныя магчымасці ажыццяўлення хуткага і справядлівага правасуддзя, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 16 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/obshchestvenno-politicheskie-i-v-oblasti-prava/2021/october/66991/.