1

У Мінску прайшлі стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці

9–10 ліпеня 2024 г. у Мінску прайшлі стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці.

Удзельнікамі сесій сталі 80 чалавек, з якіх 66 працэнтаў склалі жанчыны. У ліку ўдзельнікаў прадстаўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, раённых выканаўчых камітэтаў, Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, устаноў адукацыі, банкаўскага сектара, прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, Моладзевыя паслы МУР.

У фармаце дыскусіі «Майстэрня будучыні» ў невялікіх групах удзельнікі абмеркавалі патэнцыйныя магчымасці і выклікі, моцныя і слабыя бакі Мінскай вобласці, а таксама вызначылі бачанне Мінскай вобласці да 2040 года. Удзельнікі майстэрні будучыні бачаць Мінскую вобласць да 2040 года як рэгіён:

  • прывабны для моладзі;
  • з развітой інфраструктурай;
  • экалагічна бяспечны;
  • эканамічна ўстойлівы і сацыяльна арыентаваны;
  • інавацыйны.

Сярод прыярытэтных напрамкаў устойлівага развіцця Мінскай вобласці да 2040 года ўдзельнікі выдзелілі:

  • развіццё гарадской мабільнасці;
  • распрацоўку і ўкараненне новых інвестыцыйных інструментаў;
  • сацыяльнае развіццё рэгіёна;
  • развіццё высокатэхналагічнай вытворчасці;
  • укараненне рэсурсаэфектыўнай вытворчасці.

Стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальных стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці арганізаваны Мінскiм абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.