У Мінску прайшло паседжанне камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску прайшло паседжанне камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі

30 чэрвеня 2024

25 чэрвеня 2024 г. у Мінску прайшло пасяджэнне камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні разгледжаны пытанні распрацоўкі праекта Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу Беларусі на 2026—2030 гады і на перыяд да 2045 года, а таксама праекта прапаноў па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Беларусі на 2026—2030 гады.

Гэтыя дакументы ўяўляюць стратэгічную важнасць і з’яўляюцца асновай для распрацоўкі іншых дакументаў дзяржаўнага прагназавання і планавання, якія рэгламентуюць сацыяльна-эканамічнае развіццё: Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця, Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, галіновых стратэгій. З улікам названых дакументаў будзе фарміравацца пералік розных дзяржаўных праграм, а таксама будуць адбірацца новыя праекты і прымацца рашэнні аб фінансаванні навуковых даследаванняў, распрацовак і праектаў па стварэнню інавацыйных прамысловых магутнасцей.

Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу Беларусі ў першую чаргу арыентаваны на 15 галін эканомікі і 22 віды эканамічнай дзейнасці. Сярод такіх галін апрацоўчая прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, медыцына, адукацыя.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА