1

У Мінску прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснага праекта па МУР

23 студзеня 2024 года ў Мінску адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца пры кіраўніцтве Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Праект выконваецца агенцтвамі ААН і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі і адобрылі справаздачу аб рэалізацыі Сумеснага праекта ў 2023 годзе, план работы Сумеснага праекта на 2024 год, а таксама Палажэнне аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця і іншыя актуальныя пытанні рэалізацыі Сумеснага праекта ў 2024 годзе.