У Мінску прайшло пасяджэнне Міжжуніверсітэцкага клуба сяброў МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску прайшло пасяджэнне Міжжуніверсітэцкага клуба сяброў МУР

30 чэрвеня 2023

27 чэрвеня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбылася сустрэча членаў Міжуніверсітэцкага клуба сяброў МУР.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця, студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У рамках сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі дзейнасць Валанцёрскага атрада Мэт устойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, спецыфіку рэалізацыі праекта «Школа валанцёра МУР», а таксама прынялі ўдзел у дзелавой гульні «Кліматычны калаж» і дэбатах «Зялёная эканоміка. Быць або не быць?».

З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА