У Мінску прайшоў адукацыйны квэст «МУР: дасягнем разам»

16 сакавіка 2023 года адбылася сустрэча ўдзельнікаў тэматычнай змены «Ад захаплення – да прафесіі!» Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Лідэр» з супрацоўнікамі Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. Максіма Танка».
Праграма мерапрыемства ўключала правядзенне:
- інтэрактыўнай лекцыі «Устойлівае развіццё – будучыня планеты ў нашых руках», на якой выхаванцы змены азнаёміліся з Мэтамі ўстойлівага развіцця, нацыянальнай архітэктурай кіравання працэсам дасягнення МУР, становішчам Рэспублікі Беларусь у глабальным рэйтынгу дасягнення МУР;
- адукацыйнага квэста «МУР: дасягнем разам» – школьнікі складалі лагічныя ланцужкі з выяў МУР і паняццяў, якія адносяцца да іх, адказалі на актуальныя пытанні, звязаныя з Мэтамі ўстойлівага развіцця, азнаёміліся з правіламі правядзення ўстойлівых мерапрыемстваў;
- гульні «МУР: Што? Дзе? Калі?», дзе ўдзельнікі квэста змаглі праверыць свае веды аб Мэтах устойлівага развіцця.
Правядзенне адукацыйнага квэста робіць унёсак у папулярызацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праведзеным квэсты можна азнаёміцца па спасылцы.