1

У Мінску прайшоў Фестываль школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні»

З 29 красавіка па 1 мая 2022 года ў Мінскім гарадскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лідэр» прайшоў V Міжнародны фестываль школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні», арганізаваны Цэнтрам «Медыяцыя і права».

Галоўная мэта фестывалю – папулярызацыя і актывізацыя развіцця школьнай медыяцыі, а таксама ўключэнне вучняў у адзіную адукацыйную прастору па абмене вопытам работы Службаў школьнай медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел практыкуючыя медыятары, юрысты, педагогі, псіхолагі, вучоныя, навучэнцы ўстаноў адукацыі. Праграма Фестывалю ўключала правядзенне круглых сталоў, трэнінгаў, майстар-класаў, прафарыентацыйных сустрэч і секцый па пытаннях урэгулявання спрэчак.

Правядзенне Фестывалю школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні» ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 16 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб V Фестывалі школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні» можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2022/april/69755/.