У Мінску прайшоў форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: арганізацыйныя і тэхнічныя аспекты развіцця» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску прайшоў форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: арганізацыйныя і тэхнічныя аспекты развіцця»

31 сакавіка 2021

Форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: арганізацыйныя і тэхнічныя аспекты развіцця» быў арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Форум дазволіў вядучым спецыялістам розных краін абмяняцца досведам у сферы развіцця разумных гарадскіх тэхналогій і рашэнняў па найбольш актуальных пытаннях, абмеркаваць праблемы разумнага горада і шляхі іх вырашэння. У першы дзень удзельнікі форуму зрабілі акцэнт на арганізацыйныя аспекты развіцця разумных устойлівых гарадоў, а ў другі дзень – на тэхнічныя. Сваім досведам падзяліліся прадстаўнікі высокага ўзроўню з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Украіны і Рэспублікі Арменія.

На сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца з прэзентацыямі ўдзельнікаў, а таксама пачытаць спецвыпуск часопіса «Веснік сувязі» – «Разумны горад: вектары развіцця». Укараненне канцэпцыі разумных гарадоў з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты».

КАРТА САЙТА