У Мінску прайшоў I Рэспубліканскі форум юных сяброў МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску прайшоў I Рэспубліканскі форум юных сяброў МУР

7 чэрвеня 2023

31 мая 2023 года на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» адбыўся I Рэспубліканскі форум юных сяброў МУР. Форум стаў фінальным этапам Рэспубліканскага адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця».

У рамках форуму прайшоў МУР-марафон і прэзентацыя маладзёжных сацыяльна-значных ініцыятыў, рэалізаваных удзельнікамі рэспубліканскага конкурсу «Юныя сябры Мэт устойлівага развіцця». Фіналістамі конкурсу сталі 40 навучэнцаў педагагічных класаў.

Усяго ў 2022-2023 навучальным годзе ўдзел у праекце «Урокі ўстойлівага развіцця» прынялі 252 навучэнцы профільных класаў педагагічнай накіраванасці з 43 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Рэалізацыя рэспубліканскага адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» робіць унёсак у папулярызацыю ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА