У Мінску прайшоў ІІІ Рэспубліканскі форум юных сяброў МУР

21 мая 2025 года на базе УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» адбыўся III Рэспубліканскі форум юных сяброў МУР.
Форум стаў фінальным этапам ІІІ Рэспубліканскага адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» і ўключаў цырымонію ўзнагароджання пераможцаў ІІІ Рэспубліканскага конкурсу «Юныя сябры МУР».
У рамках форуму пераможцы конкурсу «Юныя сябры МУР» прадставілі малмоладзевыя сацыяльна-значныя ініцыятывы, рэалізаваныя імі ў рамках конкурсу. Абарона рэалізаваных праектаў праходзіла ў фармаце «Адкрыты мікрафон», рабята адказвалі на пытанні залы, дзяліліся ўражаннямі аб уроках аб МУР, якія яны праводзілі з навучэнцамі малодшых класаў, і планамі, звязанымі з прасоўваннем МУР сярод моладзі ў наступным навучальным годзе.
Інтэрактыўным этапам форуму стаў МУР марафон. У рамках МУР марафону школьнікам было прапанавана наведаць 4 тэматычныя станцыі: «Меркаванні», «Гексы», «Асацыяцыі», «Піктаграмы».
III Рэспубліканскі адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця» арганізаваны і праведзены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка» у рамках праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Удзельнікамі праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» ў 2024–2025 навучальным годзе сталі 215 навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія прадстаўляюць 78 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны. Удзел у праекце дазволіў школьнікам сфарміраваць разуменне сэнсу ўстойлівага развіцця, усвядоміць уласную ролю ў дасягненні МУР, набыць вопыт рэалізацыі сацыяльна-значных ініцыятыў.


