У Мінску прайшоў круглы стол па абмеркаванні трансфармацыі адукацыі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску прайшоў круглы стол па абмеркаванні трансфармацыі адукацыі

16 жніўня 2022

15 жніўня 2022 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбыўся круглы стол па падрыхтоўцы да Глабальнага Саміту ААН па трансфармацыі адукацыі, які пройдзе 19 верасня ў Нью-Йорку ў рамках 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Мэтай Саміту стане распрацоўка механізмаў супрацоўніцтва ў галіне адукацыі для дасягнення МУР 4 «Якасная адукацыя».

У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, агенцтваў ААН, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі змест даклада «Нацыянальная сістэма адукацыі: дасягненні, выклікі, перспектывы развіцця», а таксама падзяліліся прапановамі па тэматычных блоках: «Інклюзіўныя, справядлівыя, бяспечныя і здаровыя школы»; «Навучанне і навыкі для жыцця, працы і ўстойлівага развіцця»; «Лічбавае навучанне і трансфармацыя»; «Педагогі, выкладанне і настаўніцкая прафесія» і «Фінансаванне адукацыі».

Правядзенне Нацыянальнага круглага стала па падрыхтоўцы да Саміта па трансфармацыі адукацыі ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб круглым стале можна азнаёміцца па спасылцы: https://edu.gov.by/by-be/news/khod-podgotovki-k-globalnomu-sammitu-oon-po-transformatsii-obrazovaniya-obsudili-segodnya-v-minske/.

КАРТА САЙТА