14 верасня 2022
9 верасня 2022 года у Мінску прайшоў Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва, арганізаваны Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, а таксама дэлегацыі з Турцыі, Узбекістана, Палестыны, Пакістана, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, КНР, В’етнама.
Праграма форуму ўключала правядзенне пленарнага пасяджэння і работу дзвюх панэльных секцый, у ходзе якіх удзельнікі абмеркавалі лічбавае развіццё эканомікі Мінска, магчымасці ўкаранення цыркулярнай эканомікі, інвестыцыйны, прамысловы і турыстычны патэнцыял, сусветны рынак харчавання і харчовай бяспекі і інш.
Правядзенне Міжнароднага форуму эканамічнага супрацоўніцтва ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 9, 12, 17 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА