1

У Мінску прайшоў нацыянальны форум «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам: праектуем будучыню»

Фота: minsknews.by

10 ліпеня 2025 года ў Мінску прайшоў Нацыянальны форум «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам: праектуем будучыню». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

Форум аб’яднаў 150 удзельнікаў з усёй краіны – прадстаўнікоў улады, маладзёжных парламентаў, грамадскіх арганізацый, агенцтваў сістэмы ААН.

Праграма мерапрыемстваў уключала пленарнае пасяджэнне, профільныя секцыі “Практыкі і развіццё платформы «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» і «Дзіцячыя і падлеткавыя ініцыятывы для ўстойлівага развіцця свайго раёна», урачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу сярод дзіцячых і падлеткавых парламентаў «Лепшы парламент – 2025».

Падчас пленарнага пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі ключавыя аспекты маладзёжнай палітыкі, вынікі рэалізацыі праекта «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам», падлеткавыя ініцыятывы, якія ахопліваюць шырокі спектр напрамкаў: ад валанцёрства да Мэт устойлівага развіцця. У рамках профільных секцый асаблівы акцэнт быў зроблены на бяспецы і ахове здароўя дзяцей, а таксама ўключэнні ў грамадскае жыццё дзяцей з інваліднасцю. Адбыліся прэзентацыі паспяховых практык, звязаных з практычнай рэалізацыяй праекта: быў прадстаўлены вопыт двухпалатных маладзёжных структур у Бабруйску і Віцебску, экалагічных ініцыятыў, такіх як праект «ЭкаРух», праграм па стварэнні інклюзіўнага асяроддзя і спартыўнай інфраструктуры і інш. Завяршыўся форум адкрытай дыскусіяй, дзе былі выпрацаваны прапановы для выніковай рэзалюцыі, накіраванай на стварэнне камфортнага асяроддзя для новых пакаленняў.

Рэалізацыя ініцыятывы «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам» уносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Больш падрабязна аб ініцыятыве можна даведацца па спасылцы.