11 снежня 2020
Якасная адукацыя дазваляе зразумець характар і маштаб праблем у галіне ўстойлівага развіцця і дае магчымасць сфармаваць крытычны і творчы падыходы да пошуку іх эфектыўных рашэнняў. У кантэксце Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года Мэта 4 «Якасная адукацыя» ўяўляецца ў якасці новай канцэпцыі сусветнай адукацыі. Яе сутнасць у пераўтварэнні жыцця людзей з дапамогай адукацыі як асноўнай рухаючай сілы развіцця і ў дасягненні іншых Мэтаў ўстойлівага развіцця.
Ролю адукацыі ў працэсах дасягнення МУР абмеркавалі ў рамках III Міжнароднага сімпозіума «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор», які адбыўся 2-3 снежня ў УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» і сабраў прадстаўнікоў сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі і ўсіх сфер ўстойлівага развіцця.
Мэта сімпозіума была ў ўзгадненні стратэгічных напрамкаў развіцця бесперапынных практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. Ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь да ўдзельнікаў сімпозіума звярнулася Ірына Вялічка, начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў, падкрэсліўшы ключавую ролю адукацыі ў працэсах дасягнення ЦУР. Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі звярнула ўвагу на важнасць умацавання сеткавага ўзаемадзеяння дзяржаўных структур, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, бізнесу і міжнародных арганізацый. Таксама на сімпозіуме выступілі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, эксперты ЮНЕСКА і Дэпартамента па даследаваннях і інавацыях ЕС. У сваіх выступах прамоўцы падкрэслівалі, што комплексны міжсектаравы характар Мэтаў ўстойлівага развіцця патрабуе складанага механізму іх рэалізацыі і стварэння міжведамасных структур для каардынацыі сумесных дзеянняў.
У рамках сімпозіума Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця Анатоль Ісачанка і намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай ўручылі дыпломы пераможцам конкурсу «Моладзевыя амбасадары МУР – будучыня ў нашых руках». Пазнаёміцца з рэзалюцыяй, матэрыяламі і відэазапісамі мерапрыемстваў сімпозіума можна на сайце каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ, які ажыццяўляў арганізацыйную і змястоўную падтрымку сімпозіума.
Сімпозіум праводзіўся пад патранажам Нацыянальнага каардынатара па дасягненні «МУР пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў і падтрымцы праекта ПРААН «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця», што фінансуецца ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь. Сімпозіум быў уключаны ў План мерапрыемстваў Савета па ўстойлівым развіцці Рэспублікі Беларусь на 2020-2021 гг. і План мерапрыемстваў моладзевай кампаніі «Будучыня, якой мы хочам», якая рэалізуецца Міністэрствам адукацыі Рэспубліцы Беларусь і офісам пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы прадстаўніцтваў агенцтваў ААН.
КАРТА САЙТА