10 чэрвеня 2021
1-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-форум Ecology Expo-2021 і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум прайшлі ў Мінску 3-5 чэрвеня 2021 г.
На мерапрыемстве выступіў Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін. Ён адзначыў, што зялёны парадак ўваходзіць ва ўсе сферы эканомікі і становіцца важным трэндам. Аднаўляльныя рэсурсы, перапрацоўка адходаў, экалагічна чыстыя прадукты і экалагічная ўпакоўка, будаўніцтва ачышчальных збудаванняў, мінімізацыя выкідаў у атмасферу ー усё гэта спрыяе дасягненню Мэт устойлівага развіцця.
Таксама на выставе адбыліся прэзентацыі зялёных тэхналогій, энергаэфектыўнага будаўніцтва, экалагічнага транспарту, эфектыўнага выкарыстання адходаў, біяўпакоўкі, арганічнай і экалагічна чыстай прадукцыі, экатурызму, лепшых практык зялёных школ.
Больш інфармацыі пра 1-ю Міжнародную спецыялізаваную выставу-форум Ecology Expo-2021 і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па спасылцы.
КАРТА САЙТА