У Мінску пройдзе экалагічная выстава «ECOLOGY EXPO – 2023» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску пройдзе экалагічная выстава «ECOLOGY EXPO – 2023»

15 чэрвеня 2023

22-24 жніўня 2023 года РУП «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзяць II міжнародную спецыялізаваную экалагічную выставу «ECOLOGY EXPO – 2023». Тэма мерапрыемства ў 2023 годзе: «Зялёныя” тэхналогіі: выклікі і магчымасці для эканомікі».

Мерапрыемства стане эфектыўнай камунікацыйнай пляцоўкай для абмену вопытам у галіне інавацыйных ідэй і вытворча-тэхналагічных дасягненняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

У рамках мерапрыемства запланавана правядзенне пленарных дыскусій, круглых сталоў, бізнес-сустрэч, прысвечаных пытанням развіцця эканомікі замкнёнага цыкла, а таксама змякчэння наступстваў змянення клімату і адаптацыі да іх. Тэматычнымі раздзеламі Выстаўкі стануць: эканоміка замкнёнага цыкла, абыходжанне з адходамі, экалагічныя тэхналогіі ў развіцці, эка-транспарт, тэхналогіі экалагічна дружалюбнага будаўніцтва, экасерада, эка-харчаванне і эка-ўпакоўка, экатурызм, навуковыя даследаванні ў сферы экалогіі, экалагічная адукацыя і асвета.

Для наведвання выставы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Правядзенне міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выстаўкі «ECOLOGY EXPO – 2023» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА