У Мінску пройдзе інтэрнет-гульня па разумным спажыванні і другаснай перапрацоўцы

15 лістапада 2022 года ў Сусветны дзень другаснай перапрацоўкі, Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка правядзе інтэрнэт-гульню «Разумнае спажыванне і другасная перапрацоўка».
Гульня накіравана на фарміраванне звычак разумнага спажывання, пашырэнне ўяўлення аб спосабах шматразовага выкарыстання прадметаў побыту і іх перапрацоўкі, а таксама на дасягненне Мэт устойлівага развіцця з мэтай павышэння якасці жыцця. Палажэнне аб інтэрнэт-гульні «Разумнае спажыванне і другасная перапрацоўка» даступна па спасылцы.
Прыняць удзел у гульні можна, запоўніўшы анкету рэгістрацыі.
Правядзенне інтэрнэт-гульні «Разумнае спажыванне і другасная перапрацоўка» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб інтэрнет-гульні можна азнаёміцца па спасылцы.