1

У Мінску пройдзе Маладзёжны форум па інфармацыйнай бяспецы

28 красавіка 2022 года ў Мінску пройдзе рэспубліканскі маладзёжны форум БРСМ IT Youth. Форум стане інфармацыйна-адукацыйнай пляцоўкай, якая аб’яднае каля 100 чалавек з ліку пачынаючых IT-спецыялістаў, блогераў, адміністратараў маладзёжных сайтаў і суполак у сацыяльных медыя з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Падчас мерапрыемстваў плануецца абмеркаваць пытанні інтэрнет-маркетынгу, SMM-прасоўвання, вэб-журналістыкі і блогінгу. У рамках Форума адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння інтэрнет-прэміі IT Youth па выніках 2021 года.

Правядзенне рэспубліканскага маладзёжнага форуму IT Youth робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 16 і іншых МУР.

З больш падобнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы: https://brsm.by/news/it-youth-2/.