24 лютага 2021
З 16 па 18 сакавіка 2021 г. у Мінску пройдзе Міжнародны форум на тэму «Разумныя ўстойлівыя гарады: арганізацыйныя і тэхнічныя аспекты развіцця». На форуме эксперты прадставяць практычны вопыт і шляхі пабудовы разумнага ўстойлівага горада, эканамічныя і тэхнічныя аспекты развіцця разумных гарадоў, спосабы ацэнкі эфектыўнасці развіцця разумных устойлівых гарадоў.
Разумны ўстойлівы горад – гэта інавацыйны горад, які выкарыстоўвае інфармацыйныя тэхналогіі і іншыя сродкі для павышэння ўзроўню жыцця, эфектыўнасці дзейнасці і канкурэнтаздольнасці. Такі горад задавальняе патрэбы цяперашняга і будучых пакаленняў у эканамічным, сацыяльным, нацыянальным і культурным аспектах. Стварэнне такіх гарадоў – неабходная ўмова для дасягнення Мэты ўстойлівага развіцця 11 «Устойлівыя гарады».
З праграмай і мэтамі форуму можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
КАРТА САЙТА