У Мінску пройдзе VI Міжнародны водны форум - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску пройдзе VI Міжнародны водны форум

4 мая 2021

3-4 чэрвеня 2021 у Мінску пройдзе VI Міжнародны водны форум. Форум будзе праходзіць у межах выставы-форуму Ecology Expo і XVI Рэспубліканскага экалагічнага форуму і будзе прысвечаны тэматыцы «Крыніцы Беларусі».

Асноўная мэта форуму ー абмеркаваць праблемы і выпрацаваць рашэнні па ўстойліваму функцыянаванню водных экасістэм (уключаючы крыніцы), эфектыўнасці выкарыстання водных рэсурсаў для эканомікі краіны, іх ахове ў кантэксце прынцыпаў ўстойлівага развіцця.

У рамках тэматычных секцый «Крыніцы як нацыянальнае багацце краіны», «Праблемы і перспектывы выкарыстання водных рэсурсаў ва ўмовах зменлівага клімату», «Роля і задачы экалагічнай адукацыі і асветы ў забеспячэнні воднай бяспекі краіны» Форуму будуць прадстаўленыя даклады вядучых вучоных па ахове і выкарыстанні водных рэсурсаў.

Комплекснае кіраванне воднымі рэсурсамі, ахова і аднаўленне водных экасістэм, паляпшэнне воднай гаспадаркі з’яўляюцца задачамі для дасягнення Мэты ўстойлівага развіцця 6 «Чыстая вада і санітарыя».

КАРТА САЙТА