У Мінску выбралі найлепшыя інавацыйныя праекты 2021 года - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску выбралі найлепшыя інавацыйныя праекты 2021 года

17 снежня 2021

15 снежня 2021 года адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2021 года.

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і Беларускім інавацыйным фондам пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У 2021 годзе на конкурс было пададзена 145 заявак, з якіх 54 у намінацыі «Лепшы інавацыйны праект», 91 – у намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». У фінал выйшла 36 праектаў. Найлепшымі распрацоўкамі сталі інавацыі ў галіне медыцыны, энергетыкі і матэрыялазнаўства.

Савет конкурсу вызначыў у кожнай намінацыі аднаго пераможцу і пяць прызёраў. Пераможцы атрымалі грашовыя прызы ад арганізатараў у памеры ад 840 да 2494 беларускіх рублёў. Таксама былі адабраны 5 праектаў, якія атрымаюць сродкі на камерцыялізацыю ў памеры 16,5 тыс. беларускіх рублёў.

Пераможцам у намінацыі «Лепшы інавацыйны праект» стаў урач-нейрахірург Гомельскай абласной клінічнай бальніцы – Кавалёў Яўген Уладзіміравіч з праектам «Тэхналогія стварэння індывідуальных навігацыйных шаблонаў у хірургіі пазваночніка з прымяненнем адытыўных 3D-тэхналогій».

У намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» 1 месца заняла старшы навуковы супрацоўнік у НПЦ па матэрыялазнаўству НАН Беларусі, кандыдат фізіка-матэматычных навук – Станчык Алена Віктараўна, якая прадставіла праект «Гнуткія сонечныя элементы новага пакалення».

Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў садзейнічае ўключэнню моладзі ў інавацыйную дзейнасць, а таксама робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў 2021 года можна азнаёміцца па спасылцы: http://gknt.gov.by/news/2021/v_minske_vybrali_luchshie_innovatsionnye_proekty_2021_goda/.

КАРТА САЙТА