У Мінску вызначылі пераможцаў навукова-тэхнічнага конкурсу «Таленты ХХI стагоддзя»
З 24 па 30 верасня 2023 года для выяўлення і падтрымкі таленавітых дзяцей і моладзі і развіцця ў іх цікавасці да навукова-тэхнічнай дзейнасці на базе ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» прайшоў Конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў «Таленты XXI стагоддзя».
У конкурсе прынялі ўдзел каля 300 навучэнцаў устаноў адукацыі ва ўзросце 14-18 гадоў з Беларусі і Расіі.
Праграма Конкурсу прадугледжвала работу навуковых секцый па такіх напрамках, як «Тэхнічнае канструяванне», «Электроніка, тэлемеханіка і сувязь», «Работатэхніка, аўтаматыка і інтэлектуальныя сістэмы», «Навуковыя даследаванні, эксперымент», «Астраномія і касманаўтыка», «Мультымедыйныя тэхналогіі», «Праграмаванне і вылічальная тэхніка».
У кожнай секцыі конкурсу былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступені. Таксама былі названы два абсалютныя пераможцы – уладальнікі гран-пры конкурсу.
З вынікамі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.
Правядзенне конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў «Таленты XXI стагоддзя» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР