У Міжнародны дзень добраахвотнікаў «сярэбраныя» валанцёры падзеляцца сваім вопытам. - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Міжнародны дзень добраахвотнікаў «сярэбраныя» валанцёры падзеляцца сваім вопытам.

5 снежня 2022

Штогод 5 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Тэма 2022 года «Дзейнічайце разам зараз».

Значнасць валанцёрскай дзейнасці і неабходнасць яе развіцця адзначана Нацыянальнай стратэгіяй Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030». Цяпер ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання ажыццяўляюць дзейнасць больш як 3,2 тыс. «сярэбраных» валанцёраў.

З мэтай абмену вопытам і лепшымі практыкамі валанцёрскага руху ў Рэспубліцы Беларусь будуць праведзены абласныя злёты валанцёраў «сярэбранага» ўзросту. 5 снежня 2022 года злёты пройдуць у Віцебскай, Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцях і г. Мінску, 9 снежня 2022 года ў Магілёўскай вобласці.

Правядзенне злётаў «сярэбраных» валанцёраў зробіць важны ўклад у развіццё валанцёрскага руху краіны, а таксама ў рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай дзейнасцю «сярэбраных» валанцёраў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА