У Навагрудку прайшла нарада па развіцці ўнутранага турызму

13 жніўня 2021, у Наваградку, пры ўдзеле Прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанка, прайшла нарада па пытаннях развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь.
Беларусь цікавая, прывабная і валодае вялікім патэнцыялам у развіцці турызму. Паводле слоў Прэм’ер-міністра, неабходна максімальна задзейнічаць існуючыя канкурэнтныя перавагі краіны.
У свеце Беларусь займае невысокае месца па ўкладу турызму ў эканоміку. У сусветным рэйтынгу наша краіна ў другой сотні. Доля турызму ў ВУП не перавышае 2,5 працэнта. У экспарце паслуг — 3 адсоткі. У некаторых краінах гэты паказчык даходзіць да 30 адсоткаў. Як адзначыў Прэм’ер-міністр, унутраны турызм не атрымаў належнага развіцця ў Беларусі.
Для ўдасканалення турыстычнай індустрыі была выпрацавана стратэгія развіцця ўнутранага турызму да 2035 года. На развіццё турыстычнай інфраструктуры ў краіне на пяцігодку запланавана накіраваць 464 мільёны рублёў.
Развіццё ўнутранага турызму і турыстычнай інфраструктуры ўнясе важкі ўклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 12 і іншых.
Больш падрабязную інфармацыю аб нарадзе можна знайсці па спасылцы: https://novgazeta.by/news/obshhestvo/premer–ministr–roman–golovchenko–s–rabochey–poezdkoy–poseshchaet–novogrudchinu/.