У НДЦ «Зубраня» прайшоў Дзень экалогіі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У НДЦ «Зубраня» прайшоў Дзень экалогіі

5 жніўня 2022

4 жніўня 2022 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» прайшоў Дзень экалогіі, арганізаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Праграма мерапрыемства прадугледжвала правядзенне дыялогавай пляцоўкі «Удзел моладзі ў вырашэнні экалагічных задач» па абмеркаванні Мэт устойлівага развіцця ў напрамку экалогіі, зялёнай эканомікі і маладзёжных валанцёрскіх рухаў, якія працуюць над экалагічнымі праблемамі. Акрамя гэтага, для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана дэманстрацыя выпрабавання паверхневых вод на базе мабільнай экалагічнай лабараторыі, а таксама адкрытыя экалагічныя пляцоўкі, віктарыны і актыўнасці прыродаахоўнай тэматыкі.

Правядзенне Дня экалогіі садзейнічае экалагічнай асвеце і фарміраванню экалагічнага выхавання дзяцей і моладзі і ўносіць уклад у папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця экалагічнай накіраванасці.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Дні экалогіі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/viktoriny-ispytanija-poverhnostnyh-vod-i-razdelnyj-sbor-othodov-kak-v-zubrenke-otmechali-den-ekologii-517179-2022/.

КАРТА САЙТА