1

У першым паўгоддзі 2025 года кожны беларус адправіў на перапрацоўку больш за 50 кг другасных матэрыяльных рэсурсаў

Паводле звестак ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» за першае паўгоддзе 2025 года ў Беларусі сабрана або нарыхтавана 468,98 тысяч тон другасных матэрыяльных рэсурсаў. Атрыманы паказчык складае 48,3 працэнта ад запланаванага на 2025 год значэння і перавышае на 13,4 працэнта паказчык за такі ж перыяд 2024 года.

У прыватнасці, сабрана:

  • 214,29 тыс. т адходаў паперы і кардону (52,4 працэнта ад гадавога задання)
  • 119,69 тыс. т адходаў шкла (41,4%)
  • 76,24 тыс. т палімерных адходаў (пластыка) (45,9%)
  • 32,8 тыс. т зношаных шын (57,4%)
  • 13,11 тыс. т адпрацаваных алеяў (62,4%)
  • 12,85 тыс. т адходаў электрычнага і электроннага абсталявання (46,6%)

У пераліку на душу насельніцтва за шэсць месяцаў 2025 года кожны жыхар краіны ў сярэднім адправіў на перапрацоўку больш за 50 кг другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Эфектыўнае выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі