3 лютага 2024
У школах Магілёўскай вобласці спецыялістамі дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» рэалізуюцца першыя пілотныя праекты па навучанні правілам электрабяспекі з дапамогай VR-трэнажораў.
Заняткі праходзяць з выкарыстаннем навучальнай праграмы «Бяспечны дом VR». З дапамогай VR-ачкоў дзеці ў фармаце квэста вывучаюць, як трэба абыходзіцца з электрапрыборамі, у чым небяспека іх няправільнага выкарыстання ў побыце і якіх памылак трэба пазбягаць. Праграма ўзнаўляе розныя сцэнары і дэманструе найболей распаўсюджаныя сітуацыі, якія прыводзяць да паразы токам, уключаючы падлучэнне мокрымі рукамі да разеткі фена, зараднай прылады для тэлефонаў, пральнай машыны. Плануецца, што ў 2025 годзе гэту праграму будуць асвойваць у школах і іншых рэгіёнах краіны.
Навучанне правілам электрабяспекі з дапамогай сучасных тэхналогій дасць магчымасць больш эфектыўна прыцягваць увагу моладзі да праблемы электратраўматызму і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праграме можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА