1

У школах Беларусі з’явяцца профільныя інжынерныя класы

Профільныя інжынерныя класы «У свеце навукі і тэхнікі» з’явяцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праграма па стварэнні профільных інжынерных класаў распрацавана Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам і прадстаўлена ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выпускнікам інжынерных класаў могуць быць дадзены льготы пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці ў вышэйшую навучальную ўстанову.

Функцыянаванне профільных інжынерных класаў унясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб інжынерных класах можна азнаёміцца па спасылцы.