12 красавіка 2023
12 красавіка 2023 года ў ДУА «Гімназія №8 г. Мінска» Маладзёжныя паслы МУР правялі інтэрактыўную дыскусію «МІР @ МУР: ДУМАЙ І СТВАРАЙ» для навучэнцаў 8-11 класаў. Мерапрыемства арганізавана пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Дыскусія ўключала правядзенне трох лекцый, падчас якіх удзельнікі абмеркавалі глабальныя праблемы сучаснасці і шляхі іх вырашэння ў кантэксце Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, прагрэс дасягнення МУР у Рэспубліцы Беларусь і магчымасці прымянення ведаў аб МУР у паўсядзённым жыцці.
КАРТА САЙТА