У студзені 2024 года ў Беларусі пачне працаваць Рэестр аператараў персанальных дадзеных - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У студзені 2024 года ў Беларусі пачне працаваць Рэестр аператараў персанальных дадзеных

11 снежня 2023

У адпаведнасці з Загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2022 г. № 94 «Аб дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр аператараў персанальных даных» з 1 студзеня 2024 года ў Беларусі пачне функцыянаваць інфармацыйны рэсурс «Рэестр аператараў персанальных даных». У тэставым рэжыме ён будзе запушчаны ўжо ў снежні 2023 года.

Рэестр будзе змяшчаць інфармацыю аб інфармацыйных рэсурсах (сістэмах), з дапамогай якіх будзе ажыццяўляцца перадача спецыяльных персанальных дадзеных, апрацоўка біяметрычных і (або) генетычных персанальных дадзеных, персанальных дадзеных больш за 100 тыс. фізічных асоб і больш за 10 тыс. фізічных асоб, якія не дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў.

Аператару або ўпаўнаважанай асобе неабходна ўнесці звесткі ў рэестр не пазней за 15 студзеня 2024 года. Усе звесткі ўносяцца ў базу ў электронным выглядзе. Для гэтага трэба прайсці працэдуру рэгістрацыі ў асабістым кабінеце і аўтэнтыфікацыю з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу.

Функцыянаванне Рэестра аператараў персанальных даных унясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэестры можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА