У сярэдзіне верасня ў Беларусі стартуе абследаванне па ацэнцы стану здароўя і становішчы жанчын у сям'і - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У сярэдзіне верасня ў Беларусі стартуе абследаванне па ацэнцы стану здароўя і становішчы жанчын у сям’і

6 верасня 2024

Фота: архіў belta.by

У верасні – снежні 2024 г. у Беларусі будзе праведзена маштабнае абследаванне хатніх гаспадарак па ацэнцы стану здароўя і становішча жанчын у сям’і, якое ахопіць 10,5 тыс. хатніх гаспадарак краіны. На працягу гэтага часу спецыялісты будуць актыўна збіраць даныя, апрацоўкай якіх у далейшым будзе займацца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

У мэтах падрыхтоўкі да гэтага абследавання Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва арганізаваны семінар для спецыялістаў, якія будуць праводзіць апытанне.

У рамках семінара ўдзельнікі абмеркавалі метадалогію абследавання, прынцыпы запаўнення апытальніка, тэхніку правядзення апытання, асноўныя аспекты каманднай працы.

Правядзенне абследавання хатніх гаспадарак па ацэнцы стану здароўя і становішча жанчын у сям’і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 5 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА