3 мая 2023
26-27 красавіка 2023 года ў Расонах адбыўся семінар «Лепшы вопыт і практыка супрацоўніцтва на мясцовым узроўні па развіццю экатурызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях». Мерапрыемства арганізавана ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту».
Мэта адукацыйнага семінара – абмен вопытам і распаўсюджванне перадавых практык па арганізацыі экалагічнага турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (ААПТ).
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі пытанні экалагічнай асветы ў экатурызме на ААПТ, уцягвання мясцовых жыхароў у экатурызм на ААПТ, рэалізацыі валанцёрскай дзейнасці ў экатурызме на ААПТ, азнаёміліся з паспяховымі кейсамі экацэнтра «Запаведнікі», Алтайскага біясфернага запаведніка, Нацыянальнага парку «Себежскі». Таксама ўдзельнікі азнаёміліся з эколага-асветніцкімі праектамі на трансгранічнай тэрыторыі Расіі і Беларусі «Запаведнае Паазер’е».
У завяршэнне семінара адбылося падпісанне дэкларацыі аб партнёрстве паміж удзельнікамі экатурыстычнага кластара «ЭКА-РАСЫ».
Развіццё экатурызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 11, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА