Укараненне інклюзіўных падыходаў у адукацыі прадугледжана ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Укараненне інклюзіўных падыходаў у адукацыі прадугледжана ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі

4 лютага 2022

Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2022 года ўнесены змяненні ў Кодэкс аб адукацыі. Ключавыя змены накіраваны на:

  • устанаўленне абавязковасці атрымання агульнай сярэдняй адукацыі;
  • увядзенне норм, накіраваных на ўкараненне інклюзіўных падыходаў у адукацыі, якія забяспечваюць роўны доступ да атрымання адукацыі для ўсіх навучэнцаў з улікам іх індывідуальных адукацыйных патрэб і індывідуальных магчымасцей;
  • пашырэнне пераліку ўстаноў адукацыі, асноўным органам самакіравання ў якіх з’яўляецца педагагічная рада;
  • атрыманне статуту бізнэс-школы і інш.

Удасканаленне падыходаў да якаснай адукацыі з’яўляецца важным складнікам дасягнення Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 5, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2022/january/68437/.

КАРТА САЙТА