Укараненне інклюзіўных падыходаў у адукацыі прадугледжана ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі

Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2022 года ўнесены змяненні ў Кодэкс аб адукацыі. Ключавыя змены накіраваны на:
- устанаўленне абавязковасці атрымання агульнай сярэдняй адукацыі;
- увядзенне норм, накіраваных на ўкараненне інклюзіўных падыходаў у адукацыі, якія забяспечваюць роўны доступ да атрымання адукацыі для ўсіх навучэнцаў з улікам іх індывідуальных адукацыйных патрэб і індывідуальных магчымасцей;
- пашырэнне пераліку ўстаноў адукацыі, асноўным органам самакіравання ў якіх з’яўляецца педагагічная рада;
- атрыманне статуту бізнэс-школы і інш.
Удасканаленне падыходаў да якаснай адукацыі з’яўляецца важным складнікам дасягнення Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 5, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2022/january/68437/.