Укараненне лічбавых інструментаў павышае якасць і аператыўнасць статыстыкі

Статыстычныя дадзеныя адлюстроўваюць эканамічныя, экалагічныя, сацыяльныя працэсы і з’яўляюцца індыкатарамі, на аснове якіх прымаюцца кіраўнічыя рашэнні на ўсіх узроўнях.
За 2023 год у галіне развіцця беларускай статыстыкі дасягнуты наступныя вынікі:
- уступілі ў сілу змены ў Закон «Аб дзяржаўнай статыстыцы»;
- пашыраны межы лічбавай эканомікі – ажыццёўлены разлік асобных паказчыкаў лічбавага гандлю;
- укаранёны сучасныя IT-тэхналогіі і лічбавыя інструменты;
- унесены змяненні ў інфармацыйна-лагічную мадэль Адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай статыстыкі;
- зніжана справаздачная нагрузка на рэспандэнтаў – рэалізаваны прынцып «адзін уваход – шмат выхадаў», пры якім дадзеныя ўнутры сістэмы будуць выкарыстоўвацца для фарміравання разнастайнай статыстычнай інфармацыі;
- распрацаваны дзве новыя платформы: Рэгіянальная платформа па Мэтам устойлівага развіцця і Геастатыстычны партал і інш.
У 2024 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь працягне ўдасканальваць сістэму збору і распаўсюджвання звестак, метадалогію атрымання статыстычнай інфармацыі. Запланавана ўкараненне навацый у сістэме нацыянальных рахункаў, па статыстыцы ўзроўню жыцця насельніцтва, замежных інвестыцый, фінансаў арганізацый, цэн, навакольнага асяроддзя, дэмаграфічнай статыстыкі.
Прадастаўленне дакладнай і актуальнай інфармацыі ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб удасканаленні статыстычных даных можна азнаёміцца па спасылцы.