13 студзеня 2024
29 снежня 2023 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь № 332-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове азонавага слоя».
Закон прыняты з мэтай прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі папраўкі да Манрэальскага пратакола па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой (Манрэальскі пратакол), міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававых актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.
Дакумент рэгулюе пытанні рэкуперацыі, аднаўлення, рэцыклінгу і абясшкоджвання азонаразбуральных рэчываў, увозу, вывазу і ўліку азонаразбуральных рэчываў і прадукцыі, якая іх утрымлівае, і іншыя пытанні ў галіне аховы азонавага слоя.
Рэалізацыя палажэнняў Закона № 332-З «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове азонавага слоя» зробіць важны ўнёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 13 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА