Урадам Беларусі прыняты меры па далейшаму развіццю інфраструктуры зарадкі электрамабіляў

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2026 г. №405 унесены змяненні ў Праграму стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для электрамабіляў. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2018 г. №731, якiм:

  • скарэкціраваны мерапрыемствы Праграмы, пералікі месцаў размяшчэння і тыпаў ЭЗС, устаноўленых і запланаваных да ўстаноўкі, а таксама месцаў размяшчэння суперхуткіх электразарадных комплексаў ВА «Беларуснафта» і арганізацый яго структуры;
  • удакладнены пералікі месцаў размяшчэння зарадных станцый для гарадскога электрычнага транспарту;
  • вызначаны новыя пералікі павольных ЭЗС, якія плануюцца да ўстаноўкі ў 2026–2030 гадах, а таксама суперхуткіх электразарадных комплексаў, будаўніцтва якіх прадугледжана ў 2029–2030 гадах у населеных пунктах і паблізу аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу.

Развіццё зараднай сеткі для электрамабіляў робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 9, 12 і іншых МУР.