Устойлівы турызм – важны элемент дасягнення МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Устойлівы турызм – важны элемент дасягнення МУР

10 лютага 2021

Пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2021 г. № 58 зацверджаная Дзяржаўная праграма «Беларусь гасцінная» на 2021-2025 гады. З тэкстам праграмы можна азнаёміцца па спасылцы. Каардынацыю работ па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ажыццяўляе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўная праграма «Беларусь гасцінная» на 2021-2025 гады распрацаваная з улікам прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады і накіраваная на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы турызму. Мэтай Дзяржаўнай праграмы з’яўляецца фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, павелічэнне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі. Будучы патэнцыял развіцця сферы турызму ў Рэспубліцы Беларусь звязаны з аднаўленнем турыстычных патокаў, дыверсіфікацыяй і павышэннем якасці аказання турыстычных паслуг, павелічэннем інвестыцыйнай прывабнасці сферы турызму.

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» на 2021-2025 гады будзе спрыяць дасягненню Мэт устойлівага развіцця, у тым ліку па забеспячэнні адкрытасці, бяспекі і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў, садзейнічанню паступальнаму, усёахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадукцыйнай занятасці, годнай працы для ўсіх, ахове навакольнага асяроддзя і культурных каштоўнасцяў краіны.

Мэтавыя паказчыкі Дзяржаўнай праграмы суадносяцца з індыкатарамі дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Задача 8.9 Мэты 8 «Да 2030 года забяспечыць распрацоўку і ажыццяўленне стратэгій заахвочвання ўстойлівага турызму, які спрыяе стварэнню працоўных месцаў, развіццю мясцовай культуры і вытворчасці мясцовай прадукцыі» (індыкатар – Доля занятых у сферы турызму ў агульнай колькасці занятых) і задача 12 b Мэты 12» «Распрацоўваць і ўкараняць інструменты маніторынгу ўплыву, які аказваецца на ўстойлівае развіццё ўстойлівым турызмам, які спрыяе стварэнню працоўных месцаў, развіццю мясцовай культуры і вытворчасці мясцовай прадукцыі» (індыкатары – Колькасць стратэгій або дырэктыў у галіне турызму і Экспарт турыстычных паслуг).

КАРТА САЙТА