Узаемадзеянне для ўстойлівага развіцця мясцовай эканомікі абмяркуюць на II Рэгіянальным форуме

II Рэгіянальны форум «Рэгіянальнае ўзаемадзеянне для ўстойлівага развіцця мясцовай эканомікі» пройдзе 23-27 лістапада 2020 ў анлайн фармаце.
Мэты форуму – распрацаваць рэкамендацыі для павышэння ўстойлівасці рэгіянальных па мясцовай эканоміцы і інтэграваць лепшы вопыт у рэгіянальнае ўзаемадзеянне для росту занятасці і самазанятасці.
Для ўдзелу ў Форуме можна зарэгістравацца па спасылцы.
У рамках праграмы Форуму ўдзельнікі абмяркуюць наступныя тэмы:
- Выклікі перад мясцовым развіццём сёння і рэгіянальнае ўзаемадзеянне для мясцовага развіцця;
- Мясцовая эканоміка для ўстойлівага развіцця;
- Устойлівае развіццё сельскай гаспадаркі. Развіццё эка- і аграбізнесу для росту занятасці і самазанятасці;
- Падыходы да развіцця мясцовай эканомікі для росту занятасці і самазанятасці;
- Развіццё турызму ва ўмовах пандэміі COVID-19;
- Крэатыўная эканоміка – рэальнасці і магчымасці для мясцовай эканомікі;
- Сацыяльнае прадпрымальніцтва – інавацыя для сельскіх раёнаў;
- Рэгіянальныя акселератары для мясцовага развіцця;
- Цыфравізацыя развіцця і ўмовы яе ўкаранення;
- Экалагізацыя развіцця і ўмовы яе ўкаранення;
- Патэнцыял рэгіянальных універсітэтаў для рэгіянальнага і мясцовага развіцця;
- Некамерцыйныя арганізацыі як структуры падтрымкі мясцовага развіцця;
- Міжраённая кааперацыя для мясцовага развіцця.
Форум закранае такія Мэты ўстойлівага развіцця, як Мэта 17 «Партнёрства ў мэтах ўстойлівага развіцця», Мэта 4 «Якасная адукацыя», Мэта 5 «Гендарная роўнасць», Мэта 8 «Годная праца і эканамічны рост», Мэта 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», Мэта 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты», Мэта 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць», Мэта 13 «Барацьба са змяненнем клімату».
Падрабязную інфармацыю аб праграме, тэматычных пляцоўках і выступоўцах можна знайсці на сайце аб мікрарэгіёнах развіцця.