Узровень цыфравізацыі энергетычнага комплексу Беларусі перавышае 60% - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Узровень цыфравізацыі энергетычнага комплексу Беларусі перавышае 60%

25 красавіка 2023

Узровень цыфравізацыі энергетычнага комплексу Беларусі перавышае 60%. Адной з ключавых абласцей укаранення тэхналогій аўтаматызацыі і цыфравізацыі ў галіны з’яўляецца кіраванне электрычнымі сеткамі і будаўніцтва новых лічбавых падстанцый.

Важным напрамкам работ па цыфравізацыі аб’ектаў электрасеткавага комплексу з’яўляецца развіццё Smart Grid або «разумных» сетак. Гэта тэхналогія грунтуецца на фармаванні адзінай аўтаматызаванай сістэмы, якая ў рэальным часе дазваляе аператыўна рэагаваць на змены розных параметраў і дазваляе ажыццяўляць бесперабойнае электразабеспячэнне з высокай эканамічнай эфектыўнасцю. Пілотныя праекты па ўкараненні тэхналогіі Smart Grid ужо рэалізаваны ў Барысаўскім, Бабруйскім, Лёзнінскім, Пінскім раёнах.

Укараненне сучасных IT-рашэнняў у энергетычным комплексе ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб цыфравізацыі энергетычнага комплексу можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА