1

Узровень выкарыстання другасных рэсурсаў павышаецца ў Беларусі

Цыркулярная эканоміка забяспечвае больш рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў. Паўторнае ўцягванне адходаў і другасных рэсурсаў у вытворчы працэс істотна зніжае матэрыялаёмістасць вытворчасці.

На бягучы момант у Беларусі перапрацоўваецца каля 32% другасных рэсурсаў. Да канца 2025 года плануецца нарасціць узровень перапрацоўкі другасных рэсурсаў да 50%. Для гэтага ў краіне створана і развіваецца адпаведная інфраструктура: дзейнічаюць 7 заводаў, 83 лініі па сартаванні другаснай сыравіны, працуюць больш як 1600 пунктаў прыёму другаснай сыравіны ад насельніцтва. Акрамя таго, ужо створана канцэпцыя, запланаваны праекты па далейшаму будаўніцтву заводаў, дзе смецце будзе сартавацца, ачышчацца, прэсавацца і ўключацца ў далейшы эканамічны абарот.

Прымяненне новых тэхналогій і ўдасканаленне сістэмы збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб выкарыстанні другаснай сыравіны можна азнаёміцца па спасылцы.