1

Ва ўсім свеце пройдзе Глабальны тыдзень дзеянняў, прысвечаны Мэтам устойлівага развіцця

З 15 па 25 верасня 2023 года па ўсім свеце пройдзе Глабальны тыдзень дзеянняў #Act4SDGs. Кампанія, арганізаваная ААН, накіравана на аб’яднанне людзей для паскарэння дасягнення МУР і прадугледжвае ажыццяўленне 1 мільярда дзеянняў у галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. У 2023 годзе Глабальны тыдзень дзеянняў будзе прысвечаны пытанням клімату, міру і справядлівасці, устойлівых харчовых сістэм, гендэрнай роўнасці і інклюзіўнасці.

Прыняць удзел у Глабальным тыдні дзеянняў у галіне ўстойлівага развіцця можа любы жадаючы, выкарыстоўваючы хэштэг #Act4SDGs. Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца падчас Глабальнага тыдня, будуць зафіксаваны і візуалізаваны на глабальнай карце ЦУР. У 2022 у свеце было рэалізавана 142 мільёны такіх мерапрыемстваў і акцый.