29 ліпеня 2022
У Беларусі заснаваны тэхнічны камітэт па стандартызацыі «Смарт-індустрыя» (ТК BY 40), дзейнасць якога засяродзіцца на такіх галінах як прамысловыя аўтаматызаваныя сістэмы, аўтаматызаванае праектаванне і прымяненне інфармацыйных тэхналогій у прамысловасці.
Стаць сябрам ТК BY 40 можа любая арганізацыя. У склад ТК BY 40 ужо ўвайшлі 22 арганізацыі. У іх ліку Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, канцэрны «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім», «Белдзяржхарчпрам», ААТ «Гіпрасувязь», адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і інш.
Стварэнне тэхнічнага камітэта па стандартызацыі «Смарт-індустрыя» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб тэхнічным камітэце па стандартызацыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://gosstandart.gov.by/tk-smart-industriya.
КАРТА САЙТА