1

Валерый Бельскі прызначаны Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Бельскі назначаны Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. Адпаведны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падпісаны 9 сакавіка 2023 года.

Леанід Заяц, які раней займаў пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, вызвалены ад гэтай пасады.

Дзейнасць Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця накіравана на каардынацыю намаганняў па дасягненні МУР і рэалізуецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. №181 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця».