Вэб-рэсурс для падтрымкі суб’ектаў прадпрымальніцтва запушчаны ў Беларусі

У Беларусі запусцілі інфармацыйны рэсурс «Карта інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва». Рэсурс распрацаваны Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Рэсурс дапаможа знайсці інфармацыю аб дзейных у Рэспубліцы Беларусь інкубатарах малога прадпрымальніцтва і цэнтрах падтрымкі прадпрымальніцтва, а таксама аб той падтрымцы, якую аказваюць гэтыя арганізацыі па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.
Функцыянаванне інфармацыйнага рэсурсу «Карта інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва» зробіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10 і іншых МУР.